Найноўшыя ўзоры зенітна-ракетнага ўзбраення паказалі Прэзідэнту ў Мачулішчах

22 мая 2020
Размова аб развіцці ваенна-прамысловага комплексу, у прыватнасці, ракетнай вытворчасці ў Беларусі, а таксама агляд навінак узбраення і ваеннай тэхнікі - план прэзідэнцкай камандзіроўкі ў Мачулішчы. Кіраўнік дзяржавы наведаў доследна-выпрабавальны ўчастак прадпрыемства "АКБ ТСП". Аляксандр Лукашэнка паглядзеў на найноўшыя ўзоры зенітна-ракетнага ўзбраення і ракетнай тэхнікі. Такая вытворчасць у сферы ВПК - стратэгічная задача, якая дазваляе павялічыць абараназдольнасць краіны. Таксама Прэзідэнту прадэманстравалі рэактыўныя сістэмы залпавага агню і рабатызаваную тэхніку. Гэтае адмысловае канструктарскае бюро ўтворана ў пачатку двухтысячных. Прадпрыемства не толькі стварае новыя сістэмы ўзбраення, але і абнаўляе наяўныя ўзоры, сярод якіх такія апараты, як ЗРК "Бук" і "Бук-МБ". У цэлым жа з сярэдзіны дзевяностых беларускія Узброеныя сілы прайшлі некалькі этапаў мадэрнізацыі. Усе гэтыя крокі накіраваныя на ўмацаванне абароны. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя