Найноўшыя выданні кніг аб Беларусі атрымалі ў падарунак віцебскія кадэты

22 декабря 2013

У рамках акцыі Нашы дзеці гэтае вучылішча наведалі навукоўцы і старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях. Яны прывезлі хлопцам рэдкія кнігі аб гісторыі зброі, аб падзеях Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны. Акрамя таго, на рахунак навучальнай установы камітэт пералічыў сродкі на куплю спартыўнага інвентара.


У Віцебскім кадэцкім вучылішчыі навучацца 260 хлопцаў. З Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях установу звязваюць даўнія сяброўскія сувязі. Іх супрацоўніцтву больш за 10 гадоў. Ужо ў новым годзе навукоўцы прапаноўваюць арганізаваць тут тэхнічны гурток, каб хлопцы маглі знаёміцца з інавацыйнымі тэхналогіямі.