Новая жыроўка за студзень на некалькі радкоў даўжэйшая і цяжэйшая

11 февраля 2016

Аплата паслуг ЖКГ. Як вядома, са студзеня гэтага года вонкавы выгляд квітанцый стаў іншым. Жыроўкі з новымі артыкуламі выдаткаў грамадзяне атрымліваюць ужо ў гэтыя дні.

Наколькі змянілася фінансавая вага дакумента, якія кватэры сёння самыя дарагія, і як можна і трэба эканоміць. Наш карэспандэнт Святлана Лук'янюк пачула меркаванні розных бакоў.

Новая жыроўка за студзень на некалькі радкоў даўжэйшая і цяжэйшая. Да прыкладу, разлік па "трошцы" ў 68 з паловай квадратаў, дзе прапісаныя 4 чалавекі. Зараз апроч тэхабслугоўвання, ёсць дадатковыя графы: уборка пад'ездаў, асвятленне месцаў агульнага карыстання, тэхабслугоўванне ліфта і аплата энергіі на рух. Сумы залежаць ад метражу кватэры і прапісаных жыхароў.

Больш за ўсё пацяжэюць жыроўкі пустых кватэр, дзе ніхто не прапісаны.

Так склалася, што са студзеня традыцыйна змяняюцца некаторыя тарыфы. З гэтага года на ваду гарачую і халодную, а таксама газ і ацяпленне. Яно-та і паўплывала на рост агульнай сумы за камуналку.

Тыя, у каго хатнімі выдаткамі кіруе старшыня таварыства ўласнікаў, вялікай розніцы не адчуюць. Бо плаціць у 100-працэнтным аб'ёме, напрыклад, за асвятленне пад'ездаў для іх справа звыклая. Таму датчыкі на рух, энергазахавальныя лямпачкі даюць магчымасць кіраваць выдаткамі.

Генадзь Каленаў, выконваючы дырэктар Міжнароднай асацыяцыі менеджменту нерухомасці: "У таварыствах уласнікаў ніякіх змен у бок павелічэння не адбудзецца, больш за тое, у нашым таварыстве сума паменшыцца за кошт таго, што дваровая тэрыторыя - зараз адказнасць мясцовага муніцыпалітэта".

Спецыялісты ЖКГ спадзяюцца, што новыя жыроўкі памяняюць стаўленне ўласнікаў да свайго жылля і падштурхнуць актыўна ўдзельнічаць у агульным домаўласніцтве. Напрыклад, уборка пад'езда: альбо плаціш па тарыфе ЖЭСу, альбо звяртаешся ў клінінгавую кампанію, альбо прыбіраеш сам. Святло ў пад'ездзе сярод белага дня зараз дарагая раскоша. Штомесяц яна будзе прапісвацца ў жыроўцы. Сёння разлікі па кожнай кватэры за студзень амаль завершаныя.

Каб зняць шматлікія пытанні і растлумачыць як плаціць па-новаму, у разлікова-касавых цэнтрах падрыхтавалі даведачныя матэрыялы. А Міністэрства ЖКГ распрацавала механізм вылучэння безнаяўных жыллёвых субсідый. Падтрымаюць адраснай, дзе камуналка перавышае 20% сукупнага прыбытку сям'і ў горадзе і 15% у сельскай мясцовасці.

Міністэрства эканомікі на гэтым тыдні заявіла, што да канца 2018 года мы пяройдзем на 100-працэнтную аплату тарыфаў ЖКГ, рухаючыся да гэтага паступова. Да канца гэтага года будзем аплачваць палову рэальнага кошту, а да канца наступнага - 75%.

Па такім шляху ідуць шматлікія краіны, і Беларусь не выключэнне. Але разам з новымі тарыфамі і новымі графамі ў жыроўках мы, спажыўцы, чакаем і павышэння якасці паслуг.