Новы кірмаш адкрыты побач з Мінскім трактарным заводам

21 декабря 2018

"Калядная вёска" ў сталіцы: новы кірмаш адкрыты побач з Мінскім трактарным заводам. Да 27 снежня кожны дзень тэматычны. Гасцей чакаюць разнастайныя спаборніцтвы і творчая праграма. Прысмакі можна набыць у гандлёвых павільёнах. Творчым афармленнем плошчы "Каляднай вёскі" займаліся самі завадчане - дэкарацыі стварыў кожны цэх.

З заўтрашняга дня наведаць навагоднія гандлёвыя пункты можна і непадалёк ад дома. У сталіцы стартуюць кірмашы ва ўсіх раёнах горада - 25 пляцовак. Працаваць яны будуць на працягу выхадных. А ў панядзелак, 24 снежня, на кірмаш запрашае Верхні горад. Там разгорнецца Вялікі гасціны двор.