Больш магчымасцяў для лячэння. Новая ўрачэбная амбулаторыя адкрылася ў Мінску. Філіял чацвёртай гарадской паліклінікі абслугоўваць будзе больш як 17 тысяч жыхароў мікрараёна "Лебядзіны", які актыўна забудоўваецца. Прымаюць пацыентаў усіх узростаў урачы агульнай практыкі, гэта тэрапеўты, хірургі і педыятры. Медустанова абсталявана ўсім неабходным. Адчынены хірургічны, фізіятэрапеўтычны і рэнтген-кабінеты, а таксама лабараторыі і аперацыйная.
Своеасаблівая міні-паліклініка разлічана на 250 наведванняў за змену. Першых пацыентаў амбулаторыя прыме ўжо сёння.
Новая ўрачэбная амбулаторыя адкрылася ў Мінску
9 февраля 2021













