Новая паслуга аператараў мабільнай сувязі

24 апреля 2013

Жаданне беларускага Нацбанка перавесці як мага большую  колькасць разлікаў насельніцтва ў безнаяўную форму знаходзіць жывы водгук у камерцыйных удзельнікаў фінансавага рынку. Наглядным пацвярджэннем таму сёння стала прэзентацыя новай паслугі адным з аператараў мабільнай сувязі.


Павел Фірсаў  першым перадаў 50 тысяч, не дакранаючыся да купюры.

Сёння адзін з мабільных аператараў адчуў сябе крыху банкам, а адзін з банкаў – крыху  мабільным аператарам. Як вынік такога аб'яднання - мабільны тэлефон стаў крыху банкаўскай картай. З гэтага часу ў Беларусі пачала працаваць  паслуга бескантактнай  аплаты за тавары і паслугі. На радасць абанентам МТС і пакуль на зайздрасць усім астатнім. Калі самы хуткі пакупнік разлічыцца наяўнымі  за 32 секунды, самы аператыўны касір абслужыць па пластыкавай карце за 26, то, паднёсшы мабільнік да тэрмінала - за 5 секунд.

Тэхналогія носіць назву NFC  і выкарыстоўвае тэхналогію майстар карт mobile pay pass. Падключаюць да паслугі ў любым аддзяленні МТС. Сім-карта бясплатная, у пары ідзе банкаўская карта для папаўнення рахунку, але таксама можна знімаць наяўныя - каштуе 8-10 долараў за год. Такія плацяжы прымаюць 700 тысяч тэрміналаў у 51-й краіне свету. Такім чынам, наша ў тэхналагічным авангардзе. Памацаць навінку можна на выставе TIBO.

Акрамя таго, у кампаніі распавялі пра сервіс воблачнага захоўвання даных, у прыватнасці паслугі Аддаленае  відэаназіранне, Магазін мабільных дадаткаў  і кабрэндынгавыя карты сумесна з БПС-Ашчадбанкам. Вяртаючыся да перспектыўнасці NFC, да 2015 года прагназуецца сусветны абарот на 75 мільярдаў долараў, і 85%-нае пакрыццё інфраструктуры тэрміналамі.