Калона машын пад дзяржаўнымі флагамі літаральна аб’ездзіла ўсе рэгіёны Беларусі, галоўнае багацце якой у нашым яднанні. Вядома, дзіўна, што камусьці ў сучасным свеце, у стагоддзе гіперталерантнасці, прыходзіцца даказваць свой пункт погляду.
Удзельнікі акцыі "За адзіную Беларусь" гатовыя адстойваць сваю пазіцыю, пры гэтым не руйнаваць, а ствараць і нават дарыць радасць іншым. Добрай традыцыяй сапраўдных патрыётаў стала дабрачынная акцыя. Запаветныя жаданні больш як 300 дзетак, якія яны загадалі на Новы год, здзейсняцца дзякуючы гэтым людзям. Сённяшняя субота ў графіку аўтапрабегу не выключэнне. Яшчэ не ўзышло сонца, а ў іх час агульнага збору. А фінальным пунктам маршруту стаў Палац Незалежнасці, месца палітычнай сілы нашай краіны. Тут не раз прымаліся найважнейшыя рашэнні не толькі рэспубліканскага, але і сусветнага маштабу. Разам з удзельнікамі аўтапрабегу па залах прайшла і Вольга Мядзведзь (відэа).













