Новая тэхніка паступіла на ўзбраенне 120-ай механізаванай брыгады ў сталіцы

22 ноября 2018

10 танкаў Т-72-Б3 сталі ў строй. Урачыстая цырымонія перадачы цяжкай тэхнікі адбылася сёння ў Мінску. Яна стала чарговым этапам планавага працэсу пераўзбраення беларускай арміі. Мадэрнізаваныя танкі атрымалі сучаснае абсталяванне практычна ўсіх вузлоў і ўзбраення, і такім чынам іх можна паставіць у адзін шэраг з лепшымі сусветнымі ўзорамі.

Андрэй Федзін, першы намеснік начальніка ўзбраення Узброеных сіл Беларусі: "Гэта вынік глыбокай мадэрнізацыі Т72, які з'яўляецца асноўным танкам Узброеных сіл Беларусі. З улікам тэхнічных рашэнняў, прымененых падчас мадэрнізацыі, гэта ўжо зусім іншы танк, якасна новая машына, якая па ўзроўні рухомасці, абароненасці і манеўранасці перасягае зыходны танк Т72Б на парадак".

Мадэрнізацыю тэхніка праходзіла як у Беларусі, так і ў Расіі. Усталяваныя больш надзейная хадавая частка і трансмісія, магутны рухавік, шматслойная браня, прыбор навядзення на шматканальны прыцэл наводчыка "Хвоя-У".