Падарунак да Новага года атрымалі жыхары аграгарадка Кадзіна Магілёўскага раёна. Тут з'явілася новая станцыя абезжалезвання. Яна дазволіць значна палепшыць якасць вады. З нагоды запуску аб'екта жыхары населенага пункта наладзілі сапраўднае свята. Карыстацца чыстай вадой змогуць звыш 2 тысяч жыхароў пасёлка і акругі, а таксама на вытворчых і сацыяльных аб'ектах.
Новая станцыя абезжалезвання стала 52-й, якая адкрылася сёлета ў Магілёўскай вобласці.
Новая станцыя абезжалезвання з'явілася ў аграгарадку Кадзіна Магілёўскага раёна
31 декабря 2020













