Новая серыя праекта "Родныя людзі" ў эфіры ў наступны чацвер

8 декабря 2019
Сваімі ўнікальнымі талентамі валодаюць і нашы наступныя героі. Ну, мяркуйце самі, - дзве пары двайнятак, у дадатак гаспадарка з дзясятак хатніх гадаванцаў. Так, справіцца  з такім арсеналам - сапраўды патрэбен талент. Як такое магчыма? Раскажам у праекце "Родныя людзі". Здымачная група правяла некалькі дзён у кампаніі незвычайнай шматдзетнай сям'і, дзе тату прыходзіцца трымаць дысцыпліну і ахоўваць спакой не толькі сваёй сям'і, але і ўсяго раёна. 

Эмоцыі, спрэчкі, праблемы і побыт, а таксама радасці і агульныя, у тым ліку спартыўныя перамогі сям'і Нікіціных. Шматдзетнае жыццё  як яно ёсць  глядзіце ў новай серыі праекта АТН і Беларускай асацыяцыі шматдзетных бацькоў. У эфіры ўжо ў наступны чацвер.