Новая серыя праекта "Пакаленне.by" пра юных спартсменаў-адзінаборцаў

30 сентября 2019

Вялікія перамогі маленькіх спартсменаў. Журналісты Агенцтва тэленавін рыхтуюць да эфіру чарговую серыю праекта "Пакаленне.by". У сённяшнім выпуску размова пойдзе пра маладых спартсменаў, якія займаюцца адзінаборствамі. Бокс, барацьба вольная і грэка-рымская. У сваім юным узросце героі праекта дамагліся ўжо немалых поспехаў, а на будучыню ў хлопцаў яшчэ больш амбіцыйныя планы.