Новая серыя праекта "На кантролі Прэзідэнта" ў сераду ўвечары на "Беларусь 1"

2 сентября 2018

Журналісты АТН рыхтуюць і яшчэ адну серыю праекта "На кантролі Прэзідэнта". Гэтым разам у полі зроку - стратэгічная і іміджавая для нашай краіны культура - лён. Са строгім выконваннем усіх тэхналогій рэнтабельнасць паўночнага шоўку можа складаць 70%!

Як выконваюцца даручэнні Кіраўніка дзяржавы ад падрыхтоўкі кадраў і апрацоўкі льну да вытворчасці тканіны і пашыву адзення? Аб гэтым чарговы выпуск спецыяльнага праекта "На кантролі Прэзідэнта". У сераду адразу пасля "Панарамы".