Новая серыя праекта "17 імгненняў вайны" сёння на "Беларусь 1" і "Беларусь 24"

6 июля 2019

6 ліпеня 1944 года былі вызваленыя Валожын, Дзяржынск, Івянец і яшчэ больш за 100 населеных пунктаў нашай краіны. Лінія фронту ссунулася бліжэй да мяжы СССР. Працягваліся баі па ліквідацыі групоўкі праціўніка пад Мінскам. Новая серыя праекта АТН да 75-годдзя вызвалення Беларусі "17 імгненняў вайны" таксама распавядзе, як у гэты дзень загінуў Герой Савецкага Саюза Барыс Акрэсцін. Глядзіце сёння на "Беларусь 1" і "Беларусь 24".