Культурная скарбніца і найбуйнейшае сховішча мастацтва Беларусі. Нацыянальны мастацкі музей - у новай серыі аўтарскага праекта Белтэлерадыёкампаніі "Адзін дзень". Калекцыя храма творчасці налічвае 33 тысячы экспанатаў - шэдэўры беларускага і замежнага мастацтва. Сёння выставачныя павільёны служаць арт-пляцоўкай, дзе праходзяць творчыя сустрэчы з мастакамі і мастацтвазнаўцамі, літаратурныя і музычныя вечары, прэзентацыі кніг і майстар-класы. Што такое сіндром "музейных ног"? І як выглядае тэтрыс з карцін? І што адбываецца ў музеі, калі яго пакідаюць наведвальнікі?
Новая серыя пра Нацыянальны мастацкі музей Беларусі - адразу пасля "Панарамы". Глядзіце праект "Адзін дзень" і па суботах.
Новая серыя пра Нацыянальны мастацкі музей Беларусі ў праекце "Адзін дзень"
25 февраля 2021













