Новая серыя з цыкла "Закон і парадак" "Таямніцы дваровых пераваротаў. Частка 2"

8 февраля 2016

Аферы і падман - усё дзеля грошай. Махляроў заўсёды прылічалі да эліты злачыннага свету. Свету, у якім заўсёды былі і ёсць свае каралі. Паняцце "гангстар № 1" не з беларускага лексікону, але апошнім часам у нас з'явіўся чалавек, які, здаецца, прэтэндуе на гэты цёмны тытул. 

Эксклюзіўныя кадры з жыцця аўтарытэтаў і адкрытае прызнанне практычна каранаванага злодзея ў законе Колі Букаеда. Глядзіце новую серыю з цыкла "Закон і парадак" "Таямніцы дваровых пераваротаў. Частка 2" сёння вечарам пасля "Панарамы".