Сёння, у Сусветны дзень турызму, Міністэрства спорту і турызму Беларусі рыхтуе змены ў закон "Аб турызме". Новая рэдакцыя будзе распрацаваная ў наступным годзе. Галоўны акцэнт - на абароне правоў турыстаў. Змены ў закон наспелі і на фоне сітуацыі з "Наталі Турс". Зараз прапаноўваецца ўвесці выразныя азначэнні тураператара і турагента і размежаваць іх адказнасць перад кліентамі. У тым ліку фінансавую. Магчымае стварэнне гарантыйнага фонду.
Андрэй Молчан, дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі: "Гэта адна з опцый, якую мы вывучаем з улікам вопыту працы калег з замежных краін, у тым ліку Расіі. Гэта, скажам так, не прыярытэтная опцыя. Мы больш прадугледжваем магчымасць выкарыстання іншых механізмаў, тыпу страхавання, гарантый".
Змены могуць закрануць і экскурсаводаў. Ім могуць дазволіць працаваць, выплачваючы адну базавую велічыню на год.













