Новая развязка ў сталіцы з'явіцца ў раёне былога аэрапорта Мінск-1

21 октября 2019
Пуцеправод на два ўзроўні звяжа вуліцы Аэрадромную і  Жукоўскага, якая будзе пралягаць ад станцыі «Кавальская слабада» да вуліцы Кіжаватава. Зараз на ўчастку перакладаюць інжынерныя канструкцыі. А ў снежні ўсталююць першыя апоры.

Разам з тым фінальны этап работ праходзіць на участках Мінскай кальцавой на 3-м і 25-м кіламетрах. Рух там ужо запушчаны, зараз  завяршаюць устаноўку агароджаў і асвятлення. На 11-ым кіламетры пачалі рамонт знешняга кальца. Працягваецца і капітальны рамонт пуцеправода на вуліцы Чыгуначнай.