Новая радыёлакацыйнная станцыя прынятая на ўзбраенне ў Беларусі

16 августа 2016

Магчымасці комплексу "Праціўнік" дазваляюць адначасова суправаджаць дзве сотні цэляў на вышыні да 150-ці кіламетраў. Далёкасць дзеяння трохкаардынатнага лакатара - 450 кіламетраў. Мабільны комплекс здольны працаваць у любым пункце Беларусі, а час разгортвання нямногім большы за паўгадзіны. Для параўнання: такім станцыям старога пакалення на гэтыя мэты трэба было 19 гадзін.

Аляксандр Вараб'ёў, камандзір 49-й радыётэхнічнай брыгады ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі: "Гэтая станцыя прыйшла на замену трохкаардынатнай станцыі 22, якая была вырабленая на Праўдзінскім заводзе ў Расіі".

Па сукупнасці параметраў (такіх, як зона абслугоўвання, дакладнасць вымярэння каардынат) навінка значна перасягае іншыя аналагі. Новая радыёлакацыйная станцыя дазваляе спалучацца з любым комплексам сродкаў аўтаматызацыі зенітна-ракетных войскаў Беларусі.