Новая паліклініка адкрылася ў Верхнядзвінску

14 марта 2019

Аддзяленні размясціліся ў будынку былой гасцініцы. Пад адным дахам для зручнасці пацыентаў стаматалогія, дзённы стацыянар, кабінеты фізіятэрапіі і масажу, дзіцячая кансультацыя. Дыягнастычны блок уключае рэнтгеналагічны кабінет, абсталявана лабараторыя. Аддзяленне для  дарослых за змену можа прымаць больш чым 70 пацыентаў, дзіцячае - паўсотні.

Алена Эрдман, галоўны ўрач Верхнядзвінскай цэнтральнай раённай бальніцы: “Дзіцячая кансультацыя спраектавана па самых апошніх патрабаваннях. Ёсць тры зоны: зона прыёму ўрачоў-педыятраў, зона здаровага дзіцяці і фільтр-ізалятар з асобным уваходам для дзяцей з высокай тэмпературай”.

Віталь Воўк, памочнік Прэзідэнта Беларусі - інспектар па Віцебскай вобласці: “Самае важнае - стварыць умовы для жыцця, каб гэта ўсё было камфортна, зручна. Таму гэта такі крок для далейшага развіцця Верхнядзвінска”.

Новая паліклініка спраектавана пад кабінеты ўрачоў агульнай практыкі, якія аснашчаны ўсім  неабходным абсталяваннем, у тым ліку апаратамі ЭКГ.