Медыцынская дапамога крокавай даступнасці. Новая паліклініка, якая адкрылася сёння ў мікрараёне Каменная Горка, значна паменшыць чэргі на прыём да ўрача ў самым густанаселеным раёне сталіцы. На васьмі паверхах - два тэрапеўтычныя аддзяленні, дыягнастычныя лабараторыі, кабінеты рэабілітацыі і дзённага знаходжання, а таксама раённы эндаскапічны цэнтр. Цяпер у Каменнай Горцы тры ўстановы меддапамогі. 26-я, яе філіял і новая 40-я. А пазбегнуць вялікіх чэргаў дапаможа сістэма інфарматызацыі - новая медустанова працуе па прынцыпе вэб-паліклінікі.
На чарзе праектаванне і будаўніцтва дзіцячых паліклінік у мікрараёнах Лошыца і Уручча.













