Новая падстанцыя службы 103 адкрыта сёння ў Каменнай Горцы

20 января 2014

Больш магчымасцей для аператыўнай медыцынскай дапамогі мінчанам. Новая падстанцыя службы 103 урачыста адкрыта сёння ў Каменнай Горцы. Выязджаць да хворых будуць 16 сучасных аўтамабіляў хуткай дапамогі. Для медперсанала пабудаваны прасторныя пакоі адпачынку, трэнажорная і канферэнц-зала. Клас для навучання абсталяваны сучаснымі трэнажорамі і метадычнымі дапаможнікамі. У ім медыкі будуць праходзіць практыку і павышаць кваліфікацыю.


Падстанцыі службы 103 існуюць амаль у кожным раёне сталіцы. Апошняя пабудавана яшчэ ў пачатку 90-ых. У наступным годзе новы пункт хуткай дапамогі з'явіцца і ў мікрараёне Лошыца.