Новы тыдзень пачнецца ў краіне з моцных дажджоў

28 октября 2018

Беларускія сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Новы тыдзень пачнецца ў краіне з моцных дажджоў, па поўначы - з мокрым снегам. Раніцай і днём у асобных раёнах магчыма яго наліпанне. У сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я вадзіцелям і пешаходам варта быць вельмі ўважлівымі на дарогах. Днём тэмпература будзе вагацца ад 7 да 15 градусаў.