Новая пачатковая школа расчыніла дзверы ў Наваполацку

16 ноября 2016

Веды тут будуць атрымліваць больш за 200 навучэнцаў. Акрамя вучэбных класаў, абсталяваныя зала для харэаграфіі і спеваў, кабінеты працы, а таксама спецыяльныя зоны для працы дэфектолага, сацыяльнага педагога і псіхолага. Новая школа - частка вучэбна-педагагічнага комплексу, у які таксама ўваходзяць яслі і дзіцячы сад. Для паляпшэння якасці адукацыі школа закупіць новыя камп’ютары, дыдактычныя і электронныя дапаможнікі, спартыўны інвентар, а таксама развівальныя гульні для груп падоўжанага дня.