Новая калекцыя адзення з натуральнага льну

2 марта 2017

Для тых, хто выбірае моднае, экалагічнае і практычнае, – новая калекцыя адзення з натуральнага льну "Дрэва жыцця" ад беларускага дызайнера Надзеі Хімдзіят. Выстава з модным дэфіле ў суправаджэнні жаночых вобразаў творчых прафесій адкрываецца сёння ў Нацыянальным гістарычным музеі. Усе сукенкі зроблены з традыцыйна натуральных матэрыялаў: лён, бавоўна, воўна, натуральная скура, футра. Каля 15 гадоў Надзея працуе з такім складаным матэрыялам, як лён, выкарыстоўвае роспіс па тканіне ў тэхніцы батык, вышыўку беларускага арнаменту, ажурнае вязанне.

Праект "Дарога да дрэва жыцця" дапаўняе мастацтва фатаграфіі, дзе акрэслены творчыя моманты і жаночыя вобразы. Сярод іх прадстаўніцы такіх творчых прафесій, як балерыны, пісьменніцы і тэлевядучыя тэлеканала "Беларусь 1".