Новая даследчая лабараторыя з'явілася ў сталічным цэнтры акеанаграфіі

16 декабря 2016

Дзецям прапануюць вывучаць навакольны свет праз мікраскоп. Сучасныя тэхналогіі дазваляюць у дзесяць разоў павялічыць кроплю вады, у дэталях разгледзець мікраскапічных ракаў, цыклопаў, бактэрый і нават асобныя клеткі. Вынікі даследаванняў можна зафіксаваць на камеру тэлефона або скарыстацца 3D-фотаапаратам і атрымаць на памяць аб'ёмны здымак.

Падчас заняткаў дзеці самі павінны шукаць адказы на свае пытанні. Першых юных даследчыкаў чакаюць у панядзелак.