Новая форма і новая навучальная праграма для кадэтаў

16 апреля 2015

У кадэцкіх вучылішчах Беларусі з верасня прадметы ваеннай і медпадрыхтоўкі будуць выкладаць больш паглыблена. Паводле слоў намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі, у такіх профільных установах, як кадэцкія або сувораўскія вучылішчы, неабходнасць у дасканалым вывучэнні гэтых дысцыплін асабліва актуальная.

Станіслаў Зась, намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі: "Гэты прадмет павінен выкладацца, пагодзьцеся, па-рознаму ў кадэцкіх вучылішчах і школах, а зараз адзіны аб'ём гадзін і тэматыка адна. Мы гэтыя рэчы перапрацавалі і для кадэцкіх вучылішчаў напрацавалі праграму па гэтым прадмеце. У гэтым удзельнічалі ўсе дырэктара кадэцкіх вучылішчаў, Міністэрства адукацыі, сілавыя ведамствы".

З новага навучальнага года ў кадэцкіх вучылішчах профільнымі стануць і традыцыйныя ваенна-палявыя зборы. Аўтары навучальнага праекта прапанавалі замацаваць за кожнай такой установай асобную ваенную часць. Да таго ж, з гэтага часу ў зборах будуць прымаць удзел кадэты і 10-ых і 8-ых класаў. Павялічыцца і лік гадавых вучэнняў для кадэтаў - зараз яны будуць праходзіць двойчы на год. У сваю чаргу кадэцкая форма будзе ўніфікавацца пад адзіны ўзор паступова. Адрозненне складуць толькі ваенныя шаўроны, унікальныя для кожнага вучылішча.