Новая экасцежка з'явілася ў Мінскай вобласці

9 октября 2018

Праз заказнік «Сакаліны» пралягае шлях даўжынёй амаль 2 кіламетры. Маршрут ідзе праз лес і знаёміць з рэдкімі раслінамі і жывёламі. Можна ўбачыць і сокала, занесенага ў Чырвоную кнігу Беларусі. Заблукаць падчас вандроўкі немагчыма: уздоўж дарогі ўсталяваны карты і паказальнікі.

Пасля адкрыцця экалагічнай сцежкі прайшла экскурсія, падчас якой можна было паназіраць за птушкамі. Час міграцыі вельмі спрыяльны - можна ацаніць усю разнастайнасць крылатых.