Новая дзіцячая амбулаторыя адкрылася ў Гродне

5 ноября 2019
Дзіцячая медыцынская дапамога ў крокавай даступнасці. Сёння ў Гродне маленькія жыхары новага мікрараёна Альшанка атрымалі доўгачаканы падарунак. Тут адкрылася дзіцячая амбулаторыя, разлічаная  на 70 наведванняў за змену. Весці прыём будуць педыятры.  Для пацыентаў дзейнічаюць фізіятэрапеўтычны, працэдурны і кабінет прышчэпак, а таксама пакой здаровага дзіцяці. Ёсць уласная лабараторыя. Установа размясцілася на першым паверсе шматкватэрнага дома. У мікрараёне Альшанка ўжо дзейнічае амбулаторыя для дарослага насельніцтва. А ў найбліжэйшы час тут плануюць пабудаваць паўнавартасную паліклініку на 550 наведванняў за змену.