Новая аўтастянка на Заслаўскім вадасховішчы

7 августа 2014

Гараджане калонамі на аўтамабілях выязджаюць на пляжы. Самыя папулярныя зоны адпачынку ў мінчан - Заслаўскае і Цнянскае вадасховішчы. Натуральна, такі струмень адпачывальнікаў прывёў да дэфіцыту вольных месцаў каля вадаёмаў. Сярод самых вострых праблем сёння недахоп парковак і кафэ. Але кіраўніцтва аблвыканкамаў абяцае ўжо зусім хутка прыбраць усе недахопы. У найбліжэйшыя выхадныя аўтамабілісты змогуць выпрабаваць новую стаянку каля пятага пляжа на Заслаўскім вадасховішчы.

Наш карэспандэнт Юрый Шаўчук адправіўся на ўпадабаныя мінчанамі месцы адпачынку і даведаўся, якія яшчэ змены чакаюць пляжы краіны ў найбліжэйшы час (відэа).