Новая амбулаторыя і дзіцячы сад з'явяцца ў мікрараёне Сокал у наступным годзе. Аб гэтым сёння распавёў мэр Мінска Уладзімір Кухараў падчас асабістага прыёму грамадзян на трактарным заводзе. Сярод пытанняў - добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, рамонт дарог. Адна з праблем закранула адразу 7 дамоў аднаго з таварыстваў уласнікаў сталіцы - а гэта звыш 1000 кватэр. Тут ужо больш як 3 гады няма старшыні, гэта прывяло да безгаспадарчасці ў новым жыллі: не працуе відэаназіранне, здрахлелі фасады і пад'езды. Мэр на месцы даручыў знайсці рашэнне і навесці парадак.
Усяго Уладзімір Кухараў разгледзеў каля двух дзясяткаў пытанняў. Рашэнні па ўсіх старшыня Мінгарвыканкама ўзяў на асабісты кантроль.
Новая амбулаторыя і дзіцячы сад з'явяцца ў мікрараёне Сокал
2 апреля 2021













