Аб'ядноўвае беларусаў любоў да сваёй малой радзімы - яе добраўпарадкаванне і навядзенне парадку на зямлі. Сёння ў сталіцы заклалі сімвалічную "Алею адзінства". Так, ландшафт сталічнага Лошыцкага парку ўзбагацілі 10 ліп, іх высадзілі побач з маладымі клёнамі. Зялёную акцыю падтрымалі жыхары сталіцы, спецыялісты Зелянбуда і супрацоўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў. Ім пашанцавала высадзіць трохмільённы саджанец у рамках кампаніі па азеляненні Беларусі. Улік новавысаджаных дрэў вялі на працягу трох гадоў.
Дарэчы, сама акцыя "Пасадзі дрэва" працягнецца да канца восені. Да 30 лістапада ўнесці свой уклад у паляпшэнне экалогіі вуліцы, парку альбо сквера можа кожны.













