Новая алея з'явілася ў Брэсцкай крэпасці

25 апреля 2020
Напярэдадні Вялікай Перамогі ў Брэсцкай крэпасці высадзілі ліпавую алею. Маладыя дрэвы з'явіліся на дарозе, якая вяла ва Усходні форт. Менавіта там у чэрвені 1941 года ішлі самыя жорсткія баі за легендарную цытадэль. На невялікі ўчастак зямлі нямецкія войскі скінулі 20 пяцісоткілаграмовых бомбаў. У будынку, дзе ваявалі героі, зараз ідзе рэканструкцыя - там будуюць музей. Для ўдзельнікаў суботніка арганізавалі прэзентацыю і паказалі, як будзе выглядаць новы турыстычны аб'ект. Адкрыюць музей напрыканцы чэрвеня - да гадавіны пачатку вайны.

Сёння ў Брэсце таксама пачалі ўборку на месцы будучага парку. Ён з'явіцца ў цэнтры горада. У новага месца адпачынку будзе свая іскрынка - якая менавіта, пакуль трымаюць у сакрэце.