Ноўтбукі за макулатуру

22 января 2019

Пяць школ цэнтральнага рэгіёна сталі пераможцамі ў рэспубліканскім конкурсе па зборы адходаў з паперы і кардону. Агульнымі намаганнямі школьнікамі вобласці за два месяцы сабрана больш за 260 тон другаснага матэрыялу. Пераможцаў вызначалі ў чатырох намінацыях.

Сабраную ў школах макулатуру адправілі на перапрацоўчыя прадпрыемствы.
Школьнікі нашай краіны падчас рэспубліканскай акцыі сабралі 1 200 тон макулатуры і выратавалі ад высечкі лес плошчай 4 футбольныя палі.