Натарыусы правядуць бясплатныя кансультацыі да Дня маці

13 Кастрычніка 2019

Падтрымаць інстытут сям'і і адначасова забяспечыць абарону законных інтарэсаў грамадзян. Сумясціць прыемнае з карысным вырашылі ў Беларускай натарыяльнай палаце. Традыцыйна да Дня маці прававеды праводзяць бясплатныя кансультацыі. Для гэтага неабходна папярэдне запісацца і прызначыць прыдатны час сустрэчы. Юрыдычную дапамогу абяцаюць аказаць не толькі шматдзетным сем'ям і маці-адзіночкам, але і ўсім ахвочым. Напрыклад, падчас аналагічнай акцыі летась па бясплатныя кансультацыі звярнуліся звыш 15 тысяч чалавек. Самымі папулярнымі пытаннямі з года ў год з'яўляюцца  засведчанні завяшчанняў, адчужэнне нерухомасці, афармленне спадчыны і парадак выезду дзяцей за мяжу.

Запісацца на прыём да натарыуса можна ў любой канторы горада ці  раёна.