Нарвежскае тэлебачанне паказала ў эфіры кадры з падарожжа па Беларусі

22 марта 2018

Аўтары відэа - каманда яхтсменаў, вядомых, дарэчы, у Нарвегіі шоуменаў, - перажыла сапраўдную прыгоду, сеўшы на мелізну на Дняпры пад горадам Дуброўнай у Віцебскай вобласці. Яхтсменам спатрэбілася дапамога беларускіх ратавальнікаў.

Нашы карэспандэнты тады актыўна падключыліся да аперацыі - сюжэт у верасні выйшаў у эфіры "Панарамы".