Нарвежскія падарожнікі зноў у топе навін

18 сентября 2017

На гэты раз ужо ў Брагінскім раёне - на яхце "Сірыус" зламаўся вінт рулявога кіравання. Дапамогу турыстам аказалі гомельскія вадалазы. Раней мы расказвалі, як у верасні турысты селі на мель у Віцебскай вобласці, затым у Рэчыцы ўзніклі збоі ў рабоце рухавіка. Журналісты першага нарвежскага нацыянальнага тэлеканала "Осла" гавораць, што праплылі Баранцава, Балтыйскае і Белае моры, але такіх прыгод у іх яшчэ не было. Яны не маркоцяцца і плануюць фінішаваць у Стамбуле.