Напярэдадні першых Еўрапейскіх гульняў, якія ўжо праз тыдзень стартуюць у Баку, НАК Беларусі і Белтэлерадыёкампанія падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Абодва бакі ўпэўненыя, што сумесная праца будзе спрыяць павышэнню цікавасці і прыцягненню ўвагі большай аўдыторыі гледачоў. Адзначым, Белтэлерадыёкампанія ўжо пачала падрыхтоўку да асвятлення Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра і ўступіла ў перамовы аб набыцці праў на трансляцыі Гульняў.
Першыя Еўрапейскія гульні будуць праходзіць у Баку з 12 па 28 чэрвеня. Штодня ў эфіры "Беларусь 5" каля 8 гадзін трансляцый са сталіцы Азербайджана.













