Усе турысты, якія куплялі пуцёўкі ў турфірмах, вярнуліся ў Беларусь з-за мяжы. Пра гэта нам паведамілі ў Мінспорта і турызму. Сёння ноччу рэйсам Белавія з Індыі прыбылі апошнія падарожнікі. "Дзякуй Беларусі за магчымасць вярнуцца на радзіму" - менавіта гэту фразу наша здымачная група чула часцей за ўсё ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. З Дэлі прыляцелі не толькі беларусы, але і грамадзяне Расіі, якія спецыяльным аўтобусам адразу ж адправіліся ў краіну-суседку.
Дзякуючы намаганням розных нашых міністэрстваў і ведамстваў з 14 сакавіка аказана рознага роду садзейнічанне па вяртанні на радзіму звыш 6 тысячам беларусаў. Нагадаем, раней з-за пандэміі COVID-19 частка нашых грамадзян не змагла скарыстацца паслугамі расійскіх авіяперавозчыкаў. Ва ўсіх, хто прыбыў, узяты адпаведныя пробы на наяўнасць каранавіруса.
Ноччу спецрэйсам Белавія з Індыі прыбылі апошнія падарожнікі
6 апреля 2020













