Уначы па Мінскай вобласці магчымыя ападкі

2 марта 2016

Цыклон "Зісі" падкінуў жыхарам Мінскай вобласці вясновага снегу, аднак вялікіх праблем не выклікаў. Найбольшая колькасць ападкаў зафіксавана ў Мар'інай Горцы. Таўшчыня снежнага покрыва тут 12 сантыметраў. Камунальныя службы на непагадзь адрэагавалі аператыўна.

У Мінску на апрацоўку дарог выдаткавана звыш 1200 тон пясчана-саляной сумесі. За мінулую ноч з мінскіх вуліц дарожнікамі вывезена больш за дзве тысячы кубаметраў снегу, працуе 330 адзінак спецтэхнікі. Паводле прагнозаў, зараз цыклон адступае ў Расію, аднак уначы па вобласці яшчэ магчымыя ападкі ў выглядзе непрацяглага мокрага снегу.