Уначы з Нацыянальнага аэрапорта Мінск вылецеў першы пастаянны рэйс у Кутаісі

28 мая 2013

Адзін з прамысловых і палітычных цэнтраў Грузіі стаў трэцім пунктам у гэтай краіне на маршрутнай карце беларускага авіяперавозчыка.


Якаў Бута праводзіў першых пасажыраў. Вось ён - ужо 42-і кірунак Белавія - горад Кутаісі. Да аднаго з найпрыгажэйшых гарадоў Грузіі менш за 3 гадзіны лёту з Мінска. На першы рэйс амаль няма свабодных месцаў. Лётаць у Кутаісі самалёты Нацыянальнай авіякампаніі будуць тройчы на тыдзень - у аўторкі, чацвяргі і суботы. Судны - пераважна невялікія канадскія Bombardier CRJ.

Кутаісі стаў трэцім грузінскім горадам пасля Тбілісі і Батумі, куды стала лётаюць самалёты Белавія. Нягледзячы на насельніцтва 200 тысяч чалавек, Кутаісі - парламенцкая сталіца Грузіі і адзін з прамысловых цэнтраў краіны. Гісторыя горада пачынаецца з VI стагоддзя да нашай эры. Па гэты дзень захаваліся манастыры і храмы з больш чым тысячагадовай гісторыяй.

Білет у абодва бакі можна купіць прыкладна за 300 еўра. Гэта эканом-клас. Бізнес жа крыху больш - за 560 долараў.