Уначы беларусы адзначаць Купалле

6 июля 2017

Сёння ўначы беларусы адзначаць самае аўтэнтычнае і каларытнае свята - Купалле. Гэта ўрачыстасць летняга сонцастаяння з багатай шматвяковай гісторыяй. Сярод абрадаў - пошукі папараць-кветкі. Важным лічыцца і збор гаючай травы, ачышчэнне агнём. Купальскае вогнішча заўсёды было цэнтрам народных гулянняў. У полымя кідалі ўсё непатрэбнае, прасілі поспеху ў новым годзе, ураджаю і дабрабыту.