Начныя замаразкі прагназуюць сіноптыкі на гэтым тыдні

23 сентября 2019

Заўтра тэмпература ў Мінску апусціцца да нуля градусаў. Днём  паветра максімальна прагрэецца да 9 з плюсам. Незвычайна халоднае для верасня надвор'е захаваецца да серады, потым пацяплее, у пятніцу 17 вышэй за нуль. А сёння па-сапраўднаму восеньcкае надвор'е суправаджае дзень раўнадзенства - калі дзень роўны ночы. Паступова працягласць ночы будзе павялічвацца. Дарэчы, па народных прыкметах, надвор'е ў гэты дзень паказвае, якой будзе восень. Сёння ў Мінску сонечна - восень павінна быць залатой.