Начныя замаразкі чакаюцца месцамі па Беларусі 28 мая, піша БЕЛТА.
У нядзелю чакаецца невялікая воблачнасць і без ападкаў. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы з узмацненнем да ўмеранага, днём па паўднёвым усходзе парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, месцамі па краіне, а па Віцебскай і Магілёўскай абласцях на большай частцы тэрыторыі на глебе і ў паветры чакаюцца замаразкі да мінус 3 градусаў. Днём будзе 16-22 градусы цяпла.














