Начныя замаразкі справакавалі ранішнія аварыі

30 октября 2019

Начныя замаразкі падкінулі непрыемны сюрпрыз аўтамабілістам. Як вынік - шэраг дробных ДТЗ. Не абышлося і без сур'ёзных аварый. Так, сёння ў 7 раніцы на сталічнай МКАД перавярнуўся мікрааўтобус "мэрседэс". Як гавораць у ДАІ, вадзіцель не ўлічыў умовы надвор’я і здзейсніў наезд на агароджу. Ад удару аўтамабіль адкінула, і ён лёг на бок, перакрыўшы дзве паласы. Як вынік - па кальцавой быў моцна ўскладнены рух.

І літаральна праз гадзіну пасля гэтага адбылося іншае сур'ёзнае ПП: на пуцеправодзе праз вуліцу Маскоўская і праспект Незалежнасці БМВ вылецеў на сустрэчную паласу і сутынуўся з аўтамабілем "рэно". У выніку ДТЗ пасажыр нямецкага седана апынуўся заблакіраваны ў салоне. На месца для аказання дапамогі выклікалі МНС. І ў гэтым выпадку дарожная міліцыя лічыць, што сутыкненне маглі справакаваць неспрыяльныя ўмовы надвор’я.

Пасля начных замаразкаў дарога пакрылася ледзяной скарынкай. Спецыялісты ДАІ рэкамендуюць аўтааматарам у галалёд не рабіць рэзкіх манеўраў і па магчымасці знізіць хуткасць перамяшчэння. Дарэчы, нягледзячы на "несезон", нялішнім будзе і задумацца аб змене пакрышак на зімовы варыянт.