Не летняе надвор'е чакае цэнтральны рэгіён у найбліжэйшыя выхадныя. Начныя замаразкі, 20 градусаў цяпла днём, воблачна і без ападкаў. Такая чэрвеньская прахалода - вынік атмасфернага фронту, які сёння прыйшоў на нашу тэрыторыю са Скандынавіі. Таму першая субота чэрвеня будзе з паўночным характарам, да плюс 18 днём, а ноччу да мінус 2. У нядзелю стане крыху цяплей, але захаваюцца нізкія начныя паказчыкі.
Як адзначаюць спецыялісты, такая тэмпература ніжэйшая за кліматычную норму. Летняй спёкі, як і дажджоў, не варта чакаць і на наступным тыдні.














