Начны пажар у Дзяржынску - супрацоўнікі МНС эвакуіравалі 18 чалавек

1 ноября 2022
Начны пажар у Дзяржынску - 18 чалавек эвакуіраваны. Полымя ахапіла жылое памяшканне на другім паверсе шматпавяровага дома. Гаспадыня змагла самастойна пакінуць кватэру, але ёй спатрэбілася хуткая медыцынская дапамога. Жанчына зараз у шпіталі. Суседзям жа спатрэбілася эвакуацыя. Пры дапамозе спецыяльнай тэхнікі ратавальнікі вызвалілі з дымавога палону 18 чалавек, з іх пяцёра дзяцей. Яны не пацярпелі. Пакуль дэталі і прычына пажару высвятляюцца. Супрацоўнікі МНС нагадваюць, што парушэнне правіл бяспекі пагражае жыццю не толькі таго, хто іх парушае, але і тых, хто побач. 

У Мінскай вобласці сёлета зафіксавалі больш за 1000 пажараў, ад якіх загінулі 133 чалавекі.