Беларусь умацоўвае эканамічнае супрацоўніцтва з Расіяй. Аб узаемадзеянні Мінска з расійскімі рэгіёнамі гаварылі ў Саўміне на сустрэчы першага віцэ-прэм'ера Мікалая Снапкова з намеснікам старшыні ўрада Ленінградскай вобласці Алегам Малашчанкам. Гэты рэгіён - адзін з асноўных партнёраў для нашай краіны, займае восьмае месца па ўзаемным гандлі. На новы этап супрацоўніцтва выйшлі і ў сферы паставак беларускай тэхнікі. Патэнцыял для развіцця вялікі, бакі абмеркавалі планы па паглыбленні супрацоўніцтва ў будаўніцтве, прамысловай сферы, у тым ліку вытворчай кааперацыі, пастаўкі сельскагаспадарчай, дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі.













