Ніводнае пытанне не павінна застацца нявырашаным

21 февраля 2015

Праблемы кожнага будуць вырашацца індывідуальна. Сёння на пытанні грамадзян адказваў старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі. На некаторыя звароты адказы даваліся адразу падчас размовы. Большасць датычыліся жыллёва-камунальнай сферы і будаўніцтва. Зафіксаваны і скаргі наконт стану дарог.

Прамая лінія для жыхароў Мінскай вобласці плануецца і ў наступную суботу. На пытанні адкажа намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Неўмяржыцкі, які курыруе камунальныя пытанні і будаўніцтва.