Нежынскі ГУК вытрымлівае стандарты ўзорнай будоўлі

23 мая 2019

Эксперты дзяржбуднагляду праверылі на аб'екце выкананне будаўнічых норм, наяўнасць сертыфікатаў якасці на матэрыялы, ход выканання будаўніча-мантажных работ. Спецыялісты  высока ацанілі культуру вытворчасці і выкананне тэхнікі бяспекі. 

Нагадаем, будаўніцтва Нежынскага горна-ўзбагачальнага комплексу пачалося ў 2015  годзе. У будучыні прадпрыемства стане другім  беларускім аб'ектам па здабычы калійнай руды і вытворчасці калійных  угнаенняў магутнасцю да двух мільёнаў тон хларыду калію за год.