Незалежнасць - гэта магчымасць

14 сентября 2015

Сёння, на шчасце, у мірны для нашых краін час, у нас ёсць магчымасць навучаць, рыхтаваць і аснашчаць нашы арміі,  каб у любы час быць гатовымі да знешніх пагроз і ўзброеных канфліктаў. А літаральна  сем дзясяткаў гадоў таму гэтак жа плячо ў плячо даводзілася ў рэальнасці змагацца  за незалежнасць. Яна дасталася нам неймавернай цаной.  Мы зрабілі гэта - абаранілі сваю незалежнасць. А разам з ёй  у 90-я гады  беларусам дасталася  разбураная  краіна, якую давялося аднаўляць па макулінках.  

Прайшло ўсяго 20 гадоў,  сёння мы жывём у зусім іншай - незалежнай   Беларусі,  а ў кожнага з нас ёсць магчымасць жыць пад мірным небам, спакойна працаваць, вучыцца, выхоўваць дзяцей, строіць планы і іх увасабляць…   Зрэшты, для кожнага яна свая.  

Што ж  значыць  для сучасных беларусаў незалежнасць. Пра гэта мы спыталі ў грамадзян нашай краіны: прамыслоўцаў, будаўнікоў, прадпрымальнікаў, медыкаў, дэпутатаў, аграрыяў і спартсменаў. Такім чынам,  незалежнасць  - гэта магчымасць.